Халтмаагійн Батулга

Халтмаагійн Батулга
манг.: Халтмаагийн Баттулгe
прэзідэнт Манголіі[d]
10 ліпеня 2017 — 25 чэрвеня 2021
Папярэднік Цахіагійн Элбэгдорж
Пераемнік Ухнаагійн Хурэлсух
Minister of Road and Transport Development[d]
2008 — 2012
Minister of Construction and Urban Development[d]
2008 — 2012
Minister of Industry and Trade[d]
2012 — 2014

Нараджэнне 3 сакавіка 1963(1963-03-03)[1][2] (61 год)
Партыя
Навуковае званне
Сайт president.mn (манг.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халтмаагійн Батулга (па-мангольску: Халтмаагийн Баттулга, нар. 3 сакавіка 1963, Улан-Батар, Манголія) — мангольскі дзяржаўны дзеяч. Абраны 7 ліпеня 2017 года прэзідэнт Манголіі.

Нарадзіўся 3 сакавіка 1963 года ва Улан-Батары.[3]У 1982 годзе скончыў Вучылішча выяўленчых мастацтваў па спецыяльнасці «мастак». Валодае рускай і англійскай мовамі.

  • 1982—1986 гады: працаваў мастаком у камітэце выяўленчых мастацтваў.
  • 1986—1989 гады: член нацыянальнай зборнай МНР па самба і дзюдо.
  • 1992—1997 гады: генеральны дырэктар у кампаніі «Жэнко», з 1992 па 2004 год працаваў у бізнес-структурах у Манголіі.
  • з 2004 года дэпутат Вялікага дзяржаўнага хуралу Манголіі.
  • 2008—2012 гады — міністр транспарту Манголіі.
  • з 2012 года — міністр прамысловасці і сельскай гаспадаркі Манголіі.[4]

У 2017 годзе высунуты на пасаду прэзідэнта Манголіі ад Дэмакратычнай партыі. 7 ліпеня 2017 года атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах[5].

Абвінавачванні ў карупцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Батулга абвінавачваўся ў карупцыі, звязанай з будаўніцтвам дарог у Манголіі, незаконным выкарыстанні рабочай сілы і злоўжыванні службовым становішчам. Яго абвінавачваюць у лабіяванні інтарэсаў пэўных кампаній пры будаўніцтве дарог[6].

Жанаты другі раз з рускай Анжалікай Даваін. Першая жонка Ц. Энхтуяа — дырэктар кампаніі «Нүүдэлчин»[7]. Пара мае дваіх блізнятаў[8].

Зноскі