Хальфдан Х’ерульф | |
---|---|
нюнорск Halfdan Kjerulf | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1815 |
Месца нараджэння | Хрысціянія |
Дата смерці | 11 жніўня 1868 (52 гады) |
Месца смерці | Хрысціянія |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Бацька | Peder Kjerulf[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
![]() |
Хальфдан Х’ерульф (К’ерульф) (нюнорск Halfdan Kjerulf; 17 верасня 1815, Хрысціянія-11 жніўня 1868) — нарвежскі кампазітар, піяніст, дырыжор; адзін з заснавальнікаў нарвежскай кампазітарскай школы. У 1845-49 гг. кіраўнік мужчынскага хору Студэнцкага таварыства, у 1857-59 гг - сімфанічных абанементных канцэртаў у Хрысціяніі. Буйнейшы папярэднік Эдварда Грыга. Для яго музыкі ўласцівы нацыянальны рамантычны каларыт, лірызм, прыгажосць мелодый. Стваральнік нарвежскага нацыянальнага раманса (каля 200). Сярод іншых твораў хары, фартэпіянныя п'есы, апрацоўкі народных мелодый. Аўтар музычна-крытычных артыкулаў.