Хампстэд (Хэмпстэд; англ.: Hampstead) — тэрыторыя («вёска», village) на паўночным захадзе Камдэна, дзе знаходзіцца самы вялікі лонданскі парк — Хэмпстэд-Хіт.
У XVIII стагоддзі — бальнеалагічны курорт, вядомы сваімі жалезнымі водамі. Будаўніцтва Паўночналонданскай чыгункі ў 1860-я гады палегчыла зносіны Хэмпстэда з цэнтрам Лондана. Ён стаў інтэнсіўна забудоўвацца, пераважна загараднымі дамамі дачнага тыпу. Арыстакратычны Кенвуд-хаус і асабнякі некаторых жыхароў Хампстэда, уключаючы Зігмунда Фрэйда і Джона Кітса, абвешчаны музеямі.
Хэмпстэд — адзін з самых дарагіх раёнаў Лондана. У 2011 годзе тут было прададзена амаль 5 % усіх лонданскіх дамоў, кошт якіх перавышае 1 млн фунтаў, кошт 7,5 % дамоў — складае больш 5 мільёнаў фунтаў, а 7 % дамоў — каштуюць больш 10 мільёнаў фунтаў.