Горад
| ||||||||||
Хамхын (кар. 함흥시, 咸興市) — другі па велічыні горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хамгён-Намдо на ўсходзе КНДР.
Хамхын знаходзіцца на левым беразе ракі Санчхон, ва ўсходняй частцы раўніны Хамхын (함흥평야).
Клімат Хамхына | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдняя тэмпература, °C | −4,1 | −1,7 | 3,4 | 10,3 | 15,5 | 19,2 | 22,5 | 23,1 | 18,4 | 12,5 | 5,1 | −0,9 | 10,3 |
Горад вядомы на Карэйскім паўвостраве з сярэдніх стагоддзяў. Гэта радзіма Лі Сон Ге (1335—1408), які вядомы ў гістарыяграфіі Карэі як кароль Тхэчжо — заснавальнік дынастыі Часон. Ён праславіўся ў другой палове XIV стагоддзя сваімі перамогамі над манголамі і японскімі піратамі, пасля чаго стварыў сваю дынастыю. Гэтая дынастыя праіснавала з канца XIV да пачатку ХХ стагоддзя[2].
Перад пачаткам Карэйскай вайны ў Хамхыне быў адкрыты медыцынскі інстытут (адзін з 15 першых вышэйшых навучальных устаноў краіны)[3].
2 ліпеня 1950 года Дом культуры Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам, які знаходзіўся ў горадзе Хамхын, быў перададзены карэйскаму таварыству культурнай сувязі з СССР[4].
З 1960 па 1967 год з’яўляўся горадам прамога падпарадкавання.
У канцы 2005 года горад Хынам стаў адміністрацыйнай часткай Хамхына.
У 2008 годзе насельніцтва Хамхына складала 768 551 жыхароў[5].
Пасля завяршэння будаўніцтва ў гэтым раёне двух каскадаў гідраэлектрастанцый (Чанджынган і Пуджонган) Хамхын разам з суседнім прыбярэжным горадам Хынам ператварыліся ў буйны прамысловы вузел[6][7].
У другой палове 1970-х гадоў Хамхын ўяўляў сабой найбуйнейшы ў КНДР цэнтр хімічнай прамысловасці (тут вырабляліся пластмаса, сінтэтычныя смолы і інш.), а таксама цяжкага машынабудавання (выпускалася металургічнае, горнаруднае, энергетычнае і хімічнае абсталяванне), сельгасмашынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, выплаўлення алюмінія, тэкстыльнай (шаўковая, ваўняная), абутковай, харчасмакавай, тытунёвай прамысловасці і вытворчасці будматэрыялаў[6].
У 1981 годзе колькасць насельніцтва горада складала 775 тыс. чалавек, асновай эканомікі ў гэты час з’яўляліся хімічная прамысловасць, каляровая металургія (выплаўленьне алюмінія і выраб вырабаў з яго), машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і прадпрыемствы харчовай прамысловасці[7].
Сучасны Хамхын — важны цэнтр хімічнай прамысловасці КНДР, у першую чаргу дзякуючы буйному камбінату, дзе вырабляюцца ўгнаенні і іншыя неабходныя ў народнай гаспадарцы рэчывы. Горад таксама з’яўляецца буйным портам для знешняга гандлю. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцю тэкстыля (прынамсі, віналона), металаканструкцый, машынабудавання, харчовай прамысловасці[2].
У наваколлях горада маюцца сельскагаспадарчыя фермы і палі, дзе вырошчваюць розныя культуры[2].
У горадзе развіты гастранамічны турызм[2].
У горадзе ёсць прыморская зона адпачынку Мачжон з пяшчаным пляжам, якая ўключае гатэль і вялікую колькасць катэджаў[2].
Дзейнічае тралейбусная лінія, якая злучае Хамхын з суседнім горадам Хынам[8].
У горадзе размешчаны порт з выхадам у Японскае мора[2].
У горадзе дзейнічаюць больш за дзесятак ВНУ і тэхнікумаў[2].
|