Хан Мён Сук

Хан Мён Сук
дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Карэя[d]
30 мая 2012 — 20 жніўня 2015
дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Карэя[d]
30 мая 2004 — 29 мая 2008
Minister of Gender Equality and Family[d]
29 студзеня 2001 — 26 лютага 2003
Minister of the Environment[d]
27 лютага 2003 — 16 лютага 2004
Папярэднік Kim Myung-ja[d]
Пераемнік Q16080076?

Нараджэнне 24 сакавіка 1944(1944-03-24)[1] (80 гадоў)
Муж Park Jung-sun[d]
Веравызнанне пратэстанцтва
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хан Мён Сук (кар. 한명숙, 韓明淑; род. 24 сакавіка 1944, Пхеньян) — карэйская палітык, 37-ы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя. Яна з’яўляецца першай жанчынай-прэм’ер-міністрам у гісторыі Карэі[2].

Хан Мён Сук нарадзілася 24 сакавіка 1944 года ў Пхеньяне. У 1950 годзе падчас Карэйскай вайны яна бегла з сям’ёй у Паўднёвую Карэю. У жаночым універсітэце Іхва вывучала французскую мову і літаратуру.

Была дэпутатам Нацыянальнага сходу Карэі ад Аб’яднанай новай дэмакратычнай партыі ў 2000—2008.

2001—2003 — міністр па пытаннях гендэрнай роўнасці.

2003—2004 — міністр па ахове навакольнага асяроддзя.

20 красавіка 2006 года ўзначаліла ўрад. Сышла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 7 сакавіка 2007 года і абвясціла, што будзе балатавацца ў прэзідэнты, аднак унутрыпартыйныя выбары кандыдата прайшлі для яе няўдала.

У 2008 годзе балатавалася ў парламент, але не была абраная. Тым не менш у студзені 2012 года была абраная лідарам галоўнай апазіцыйнай Аб’яднанай Дэмакратычнай партыі, ад якой перамагла на парламенцкіх выбарах у красавіку і стала дэпутатам парламента. Але АДП не ўдалося атрымаць перамогу над кіруючай партыяй «Сэнуры», і Хан Мён Сук сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі ў красавіку 2012 года.

Зноскі

  1. Han Myung-sook // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. South Korea Nominates First Female Prime Minister The New York Times (англ.)