Хана-Раўіці Маіпі-Кларк | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | верасень 2002 (22 гады) |
Партыя | |
Узнагароды |
100 жанчын (2024) |
![]() |
Хана-Раўіці Маіпі-Кларк (англ.: Hana-Rawhiti Maipi-Clarke; нар. 2002) — новазеландскі палітык, член парламента Новай Зеландыі ад «Партыі маары», перамагла на ўсеагульных выбарах Новай Зеландыі ў 2023 годзе. Самы малады дэпутат пасля Джэймса Сцюарта-Уортлі, які быў абраны на выбарах 1853 года ва ўзросце 20 гадоў і 7 месяцаў.
Унучатая пляменніца актывісткі мовы маары Ханы Тэ Хемары. Тайціму Майпі, актыўнасць якога спрыяла дэмантажу помніку капітану Гамільтана ў 2020 годзе, з’яўляецца яе дзедам. Уі Катэн, першы член парламента ад народа маары, які быў прызначаны ў Выканаўчы савет, быў яе пра-пра-пра-прадзедам.
Маіпі-Кларк атрымала адукацыю ў «Te Wharekura o Rākaumangamanga» ў Хантлі. У 17 гадоў яна апублікавала кнігу «Маахіна» пра мараматаку — месяцовы каляндар маары. Рангі Матамуа натхніў яе даследаваць гэтую тэму, калі чытаў лекцыі пра традыцыі Матарыкі.
14 лістапада 2024 года Маіпі-Кларк пратэставала ў парламенце Новай Зеландыі супраць законапраекта, які вызначае прынцыпы Дагавора паміж маары і манархіяй. Маіпі-Кларк пратэставала, разарвала аркуш законапраекта аб прынцыпах дагавора падчас яго першага чытання ў парламенце, і выканала хака «Ка-матэ». Пасля гэтага спікер Джэры Браўнлі прыпыніў працу парламента на 20 хвілін, а таксама абвінаваціў Маіпі-Кларк у парушэнні правілаў і адхіліў яе ад працы парламента на 24 гадзіны.