Хангай | |
---|---|
манг. Хангайн нуруу | |
48°24′00″ пн. ш. 97°09′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | Отхан-Тэнгры |
Найвышэйшы пункт | 3905[1] м |
Хангай (манг.: Хангайн нуруу) — нагор’е ў цэнтральнай частцы Манголіі.
Хангай з’яўляецца часткай асноўнага водападзелу паміж Паўночным Ледавітым акіянам і Цэнтральнай Азіяй. Працягваецца з захаду на ўсход прыкладна на 700 км, з поўначы на поўдзень да 200 км. Вышыні 2000—3000 м. Найбольшая — гара Отхан-Тэнгры (Энх-Тайван) вышынёй 3905[1] (4021[2]) м.
Нагор’е складзена з гранітаў, сланцаў, маладых базальтаў, пясчанікаў. Вяршыні гор пераважна плоскія. Схілы парэзаныя шматлікімі далінамі рэк. На нагор’і бяруць пачатак рэкі Архон, Ідэр, Хануй-Гол, Дзабхан і інш. Ёсць невялікія салёныя і прэсныя азёры. Пераважаюць сухія стэпы і лесастэпы, на паўночных схілах асобныя лясныя масівы (лістоўніца, хвоя, кедр, бяроза і інш.).
Маюцца радовішчы жалезнай руды (Тамрын-Гол), золата, вырабных камянёў.