Хандрыла звычайная, асот[3][4] (Chondrilla juncea L.) — від кветкавых раслін роду Хандрыла (Chondrilla) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Двухгадовая або шматгадовая шыза-зялёная расліна, як правіла, з адзінкавым сцяблом да 1 м. Карані сыходзяць глыбока, да двух метраў. Ніжняе лісце адваротна-ланцэтападобнае, вельмі нерэгулярна зубчастае. Кветкі жоўтыя. Суквецці каля 1 см у дыяметры, з 9—12 кветак. Сямянкі ад 6 да 9,5 мм. Перыяд цвіцення з ліпеня па верасень.
Паўночная Афрыка: Алжыр; Лівія; Марока; Туніс. Азія: Туркменістан; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, еўрапейская частка. Еўропа: Беларусь; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Швейцарыя; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Чарнагорыя, Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Засяляе адкрытыя сухія камяністыя месцы.
Зноскі