Ханкок | |||
---|---|---|---|
англ.: Hancock County | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1790 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Ханкок (англ.: Hancock County) — акруга на паўднёвым усходзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 55 478 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Элсуэрт.
Акруга была зарэгістравана 25 чэрвеня 1789 года і названа ў гонар Джона Хэнкока, першага губернатара штата Масачусетс. Хэнкок мае самую доўгую берагавую лінію сярод акруг Мэна. Прамысловае рыбалоўства і турызм з’яўляюцца найважнейшымі галінамі прамысловасці акругі.
Плошча акругі складае 6 070 км², з іх 4 110 км² (68 %) — суша, а 1960 км² (32 %) — вада. Гэта вобласць горна-далінная, абмежаванай на захадзе ракой Пенабскот і на поўдні некалькімі залівамі Атлантычнага акіяна. Яна ўключае ў сябе мноства астравоў. На востраве Маунт-Дэзерт знаходзіцца гара Кадылак (467 метраў), самая высокая вяршыня ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна ў штаце Мэн, і Сомс-Саўнд, адзіны фіёрд на ўсходнім ўзбярэжжы[3].
Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1790 | 9 542 | ||
1800 | 16 358 | 71.4% | |
1810 | 30 031 | 83.6% | |
1820 | 31 290 | 4.2% | |
1830 | 24 336 | -22.2% | |
1840 | 28 605 | 17.5% | |
1850 | 34 372 | 20.2% | |
1860 | 37 757 | 9.8% | |
1870 | 36 495 | -3.3% | |
1880 | 38 129 | 4.5% | |
1890 | 37 312 | -2.1% | |
1900 | 37 241 | -0.2% | |
1910 | 35 575 | -4.5% | |
1920 | 30 361 | -14.7% | |
1930 | 30 721 | 1.2% | |
1940 | 32 422 | 5.5% | |
1950 | 32 105 | -1% | |
1960 | 32 293 | 0.6% | |
1970 | 34 590 | 7.1% | |
1980 | 41 781 | 20.8% | |
1990 | 46 948 | 12.4% | |
2000 | 51 791 | 10.3% | |
2010 | 54 418 | 5.1% | |
2020 | 55 478 | 1.9% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Ханкок жылі 55 478 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 49,1 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 16,9 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,1 % — ад 18 да 65 гадоў і 25,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,7 %, афраамерыканцы — 0,6 %, карэнныя амерыканцы — 0,5 % і азіяты — 1,0 %. 1,7 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[4].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 74 217 $, на хатнюю гаспадарку — у 58 345 $. 10,1 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 35,2 % маюць вышэйшую адукацыю[4].