Ханна Пеўкур (эст.: Hanno Pevkur; нар. 2 красавіка1977, Ійзаку) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Сябра Партыі рэформаў. Міністр абароны Эстоніі з 18 ліпеня 2022 года. У мінулым — міністр унутраных спраў Эстоніі (2014—2016), міністр юстыцыі Эстоніі (2012—2014), міністр сацыяльных спраў Эстоніі (2009—2012), дэпутат Рыйгікогу (2007—2009, 2016—2022), старшыня Партыі рэформ 2018).
З 2000 года — член Партыі рэформаў. У 2017—2018 гадах — старшыня партыі. У 2005—2007 гадах — дэпутат гарадскога сходу Таліна, намеснік мэра Таліна па пытаннях адукацыі, культуры і спорту. У 2005—2007 гадах — дарадца ў міністэрстве юстыцыі Эстоніі.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2007 года абраны дэпутатам Рыйгікогу XI склікання. Пераабіраўся ў 2011, 2015 і 2019 гадах. Быў членам канстытуцыйнай і спецыяльнай камісіі па наглядзе над установамі бяспекі, членам прававой камісіі, у 2017—2018 гадах — віцэ-спікер Рыйгікогу, з 8 лютага 2021 года — першы віцэ-спікер Рыйгікогу.
23 лютага 2009 года прызначаны міністрам сацыяльных спраў Эстоніі ў другім урадзе Андруса Ансіпа пасля адстаўкі Марэт Марыпуў. 10 снежня 2012 года прызначаны міністрам юстыцыі Эстоніі ў трэцім урадзе Андруса Ансіпа. 26 сакавіка 2014 года прызначаны міністрам унутраных спраў Эстоніі ў першым урадзе Тааві Рыйваса. Выконваў абавязкі да 23 лістапада 2016 года.
18 ліпеня 2022 г. прызначаны міністрам абароны Эстоніі ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Каі Калас. Захаваў пасаду ў наступным трэцім урадзе Каі Каллас, а затым — ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Крыстэна Міхала, прыведзеным да прысягі 23 ліпеня 2024 года.
З 2012 года — прэзідэнт Саюза валейбола Эстоніі. У 2015—2020 гадах — віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (ЕКВ). У 2016—2021 гадах — еўрапейскі прадстаўнік у Міжнароднай федэрацыі валейбола, член праўлення Міжнароднай федэрацыі валейбола.