Ханс Георг Дэмельт | |
---|---|
Hans Georg Dehmelt | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 2017[3][1][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ганс Копферман[d][6] і Peter Brix[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Ханс Георг Дэмельт (ням.: Hans Georg Dehmelt; нар.9 верасня 1922 года, Гёрліц, Германія) — нямецка-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) — палова прэміі сумесна з Вольфгангам Паўлем «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Ханс Георг Дэмельт вырас у Берліне. Пасля экзамену на допуск да навучання ва ўніверсітэце ў 1940 годзе пайшоў служыць у войска ў частцы СПА. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, пасля якой вярнуўся ў Германію і ў рамках ваеннай праграмы вывучаў фізіку ва ўніверсітэце Брэслау. У 1944 годзе быў пасланы на заходні фронт, дзе падчас Ардэнскай бітвы трапіў у палон да амерыканцаў. Пасля вызвалення ў 1946 годзе працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце ў такіх вучоных, як Рыхард Бекер, Ханс Копферман, Вернер Гейзенберг, Макс фон Лаўэ, Вольфганг Паўль і Макс Планк. Пры пахаванні Планка быў адным з тых, хто нёс яго труну. Атрымаў дыплом у 1948 годзе па тэме томсанаўскага мас-спектрометра. У 1950 годзе абараніў дысертацыю, пасля чаго быў запрошаны ў ЗША на месца постдокаў. У 1952 годзе перайшоў у Вашынгтонскі ўніверсітэт у Сіэтле, дзе ў 1955 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1958 годзе намеснікам прафесара і ў 1961 годзе прафесарам. У 2002 годзе выйшаў на пенсію.
У 1956 годзе Дэмельт упершыню апісаў перавагі іонных пастак для спектраскапіі высокай адрознівальнай сілы. У наступныя гады ён заклаў асновы для будаўніцтва такіх пастак. У 1959 годзе яму ўдалося пратрымаць у магнетроннай пастцы (пасля названай пасткай Пенінга) 1 электрон на працягу 10 секунд. У 1973 годзе яму ўдалося правесці доўгае захоўванне аднаго электрона і пабудаваць аднаэлектронны генератар, сумесна з Дэвідам Вінеландам і Філам Экстрамам. У наступныя гады ён настолькі ўдасканаліў гэты метад, што ў 1987 годзе яму ўдалося вельмі дакладна памераць гірамагнітныя адносіны электрона і пазітрона.
У 1989 годзе Дэмельт, сумесна з Вольфгангам Паўлем, атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы.