Ханс Гудэ | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Hans Fredrik Gude |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1825[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1903[1][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Betsy Gude[d][6] |
Дзеці | Nils Gude[d], Ove Gude[d], Erik Anker Gude[d] і Agnes Charlotte Gude[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэас Ахенбах[5], Іаган Вільгельм Шырмер[5] і Ёханес Флінта[5] |
Уплыў на | Julius Runge[d], Charlotte von Krogh[d], Otto Lämmerhirt[d], Morten Müller[d][7], Stanislaus von Kalckreuth[d][5], Крысціян Крог[5], Eilif Peterssen[d][5], Hans Dahl[d][5], Otto Sinding[d][5], Marcus Grønvold[d][5], Carl Frithjof Smith[d][5], Frits Thaulow[d][5][8] і Hans Thoma[d][8] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Ханс Фрэдрык Гудэ (нарв.: Hans Fredrik Gude; 13 сакавіка 1825, Осла — 17 жніўня 1903, Берлін) — нарвежскі мастак-пейзажыст і марыніст рамантычнага кірунку, які шмат гадоў працаваў у Германіі, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы.
Х. Ф. Гудэ вучыўся маляванню ў 1838—1841 гадах у Каралеўскай мастацкай школе ў Осла пад кіраўніцтвам Ёханеса Флінта, затым з 1841 года ў Дзюсельдорфе, у Андрэаса Ахенбаха. У 1842 годзе Гудэ паступіў у Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў Іагана Вільгельма Шымера. Скончыў навучанне ў 1846 годзе і сумесна са сваім сябрам нарвежскім мастаком Адольфам Тыдэмандам з’ехаў на радзіму. У 1848—1850 гадах пражываў у Осла, потым вярнуўся ў Дзюсельдорф. У 1852 годзе работы Ханс Гудэ былі адзначаны залатым медалём Берлінскай акадэміі мастацтваў.
З 1854 года Ханс Гудэ — прафесар Дзюсельдорфскай акадэміі (па класе пейзажа). У 1861 годзе Гудэ на час адмовіўся ад выкладчыцкай працы і ў 1862—1864 гадах пражываў у мястэчку Бетвс-і-Каед, на поўначы Валіі. У 1864—1870 гадах Гудэ ўзначаліў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ, затым выкладаў як прафесар пейзажны жывапіс у той жа Акадэміі (у 1874—1880 гадах). У 1880 годзе пераехаў у Берлін, дзе пражываў у свайго зяця, скульптара Ота Лесінга, і выкладаў у Берлінскай Акадэміі (у 1880—1901 гадах). Член сената Берлінскай Акадэміі мастацтваў.
Пахаваны на Спаскіх могільніках у Осла.