Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1964[3][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Астрыд Клевэ[d][7] і Бет фон Ойлер-Хельпін[d] |
Дзеці | Ульф фон Эйлер[7], Карын Стольпэ[d] і Георг фон Ойлер[d][7] |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта, ваенны |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Герман Эміль Фішэр |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін (шведск.: Hans Karl August Simon von Euler-Chelpin; 15 лютага 1873, Аўгсбург, Германская імперыя — 6 лістапада 1964, Стакгольм, Швецыя) — шведскі біяхімік, член Каралеўскай шведскай акадэміі навук. Нашчадак Леанарда Эйлера. Бацька Ульфа Эйлера.
Скончыў мюнхенскую Акадэмію выяўленчых мастацтваў (1893), затым вывучаў хімію і медыцыну ва ўніверсітэтах Берліна, Страсбурга і Гётынгена. Арганізатар і старшыня (1908—1963) Шведскага хімічнага таварыства. Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта (1906—1929), дырэктар Інстытута арганічнай хіміі і інстытута вітамінаў (з 1929 года).
Нобелеўская прэмія па хіміі (1929, сумесна з А. Гардэнам) «за даследаванні па ферментацыі цукру і ферментаў закісання».