Хапеш | |
---|---|
![]() Хапеш з Сіхема, 18 ст. да н.э. Лязо ўпрыгожана электрумнымі інкрустацыямі. | |
Тып: | Меч |
Краіна: | Егіпет |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 3-е тыс. да н.э. - 1300-я гг. да н.э. |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Бітва пры Кадэшы |
Характарыстыкі | |
Даўжыня, мм: | у сярэднім 50-60 см |
Хапе́ш, кхапе́ш, кхепе́ш (ḫpš; слова азначала пярэднюю нагу жывёліны) — егіпецкі серпападобны меч, якія развіўся з баявых сякер[1][2]. Мае знешняе падабенства з ятаганам. Узыходзіць, мабыць, да шумерскага аналага. Складаўся з сярпа (паўкруглага клінка) і рукаяці.
Выкарыстоўваўся з 3-га тысячагоддзя да н.э. па 14—13 стст. да н.э.
Рукаяць хапеша двухручная, складае 50-60 см (20-24 цалі) у даўжыні, хоць існавалі меншыя прыклады. Лязо магло мець як толькі ўнутранае, так і двайное завострыванне, калі бліжэйшая да рукаяці частка клінка мела знешняе завострыванне, а дальняя — унутранае. Маючы форму паўмесяца хапеш, у адрозненне ад большасці відаў мячоў, якія развіліся з кінжала, паходзіў ад баявых сякер.
Розныя фараоны адлюстроўваліся з хапешам, таксама гэта зброя была знойдзена ў грабніцах некаторых з іх — у тым ліку, у Тутанхамона[3].
Хапеш ў Старажытным Егіпце быў зброяй умелых байцоў і элітных ваенных падраздзяленняў. Даўжыня хапеша дазваляла працаваць ім і з калясніцы.
Хоць некаторыя знойдзеныя экземпляры былі яўна завостраны, ёсць мноства прыкладаў з тупымі лёзамі, якія ніколі не заточваліся. Існуе здагадка, што незаточаныя хапешы, знойдзеныя ў пахаваннях, мелі цырыманіяльны статус[3].
Хапеш kh.p.sh у іерогліфах | |||
|
ḫpš ('нага') у іерогліфах | ||||
|
Самая ранняя вядомая выява хапеша знаходзіцца на шумерскай Стэле каршуноў, на якой адлюстраваны лагашскі цар Эанатум з гэтай зброяй; гэта дазваляе датаваць хапеш не пазней чым 2500-мі гг. да н.э.[3]
Гэта зброя стала сімвалам Новага царства. Хепеш выйшаў з выкарыстання каля 1300 г. да н. э. Як мяркуюць, пазней хапеш пераўтварыўся ў капіс, які выкарыстоўваўся ў арміі Аляксандра Македонскага.