Харакат Ан-Нуджаба | |
---|---|
![]() | |
З'яўляецца часткай |
![]() |
Ідэалогія | шыіцкі ісламізм і хамейнізм |
Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
Лідары | Акрам аль-Каабі |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2013 |
Удзел у канфліктах |
Грамадзянская вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Харакат Хезбала Ан-Нуджаба (араб. حركة حزب الله النجباء; бел.: Рух партыі Божай шляхты) — шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў грамадзянскіх войнах у Сірыі і Іраку. Узнікла ў 2013 годзе.
Групоўка прытрымлівацца хамейнізму[1].
«Харакат Ан-Нуджаба» дружалюбна Ірану[2]. З 2014 года аказвае падтрымку ўладам Ірака ў барацьбе з суніцкімі баевікамі[3]. У сірыйскім канфлікце арганізацыя падтрымала Башара Асада.
Узнікла першапачаткова як частка арганізацыі «Асаіб Ахль аль-Хак»[4], але пазней далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[5]. У Сірыі дзейнічае ў складзе 4-й танкавай дывізіі[6].
Падчас канфліктаў на тэрыторыі Сірыі і Ірака ўзаемадзейнічала з «Фаціміюнам»[7] і брыгадай Бакіра[8]. Па некаторай інфармацыі, мае сувязі з еменскім рухам хусітаў[9]. Уступала ў прамое або ўскоснае супрацьстаянне з ЗША[10], Турцыяй[10], групоўкамі ІДІЛ, Сірыйская свабодная армія[11] (у т. л. брыгадай горных ястрабаў[12]), Ахрар аш-Шам[13], Фронт аль-Нусра[14], Аджнад аш-Шам[15], Хаят Тахрыр аш-Шам[16], Армія заваёвы[17], а таксама з курдскай Пешмергай[17].
У Іраку арганізацыя была заўважана падчас Другой бітвы за Тыкрыт[18]. Падчас сірыйскага канфлікту адзначана ў баях за Латакію, Алепа і аперацыі «Дамаская Сталь»[6].
У апалчэнне ўваходзяць чатыры брыгады[19][20]:
У ЗША «Харакат Хезбала Ан-Нуджаба» прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй[23].