Харысан Грэй Даер Малодшы | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1929[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Harrison Gray Dyar[d] |
Род дзейнасці | заолаг, лепідаптэрыст, энтамолаг |
Навуковая сфера | біялагічная сістэматыка[2], энтамалогія[3], матылі[3] і камары[3] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Dyar».
|
Харысан Грэй Даер Малодшы (англ.: Harrison Gray Dyar; 1866—1929) — амерыканскі энтамолаг, у гонар якога названа правіла Даера .
Нарадзіўся ў сям’і хіміка і вынаходніка Харысана Грэя Даера і яго жонкі Элеаноры Разелы[4][5].
Вядомы як аўтар так званага правіла Даера, згодна з якім памер лічынак у некаторых відаў насякомых з няпоўным ператварэннем пры пераходзе з аднаго ўзросту ў іншы павялічваецца ў 1,26 разы[6].
Быў таксама вядомы сваімі эксцэнтрычнымі заняткамі, уключаючы капанне тунэляў пад сваім домам. У яго было складанае асабістае жыццё (доўгі час ён з’яўляўся дваяжэнцам і падтрымліваў адначасова дзве сям’і), і разам са сваёй другой жонкай ён прыняў веру бахаі. З 1922 года і да сваёй смерці рэдагаваў бахайскі часопіс Reality.