англ.: Harrison Dillard | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: William Harrison Dillard |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
8 ліпеня 1923[1][2] |
Памёр |
15 лістапада 2019[3] (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 178 см |
Вага | 69 кг |
IAAF | 14347643 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Харысан Дылард (англ.: William Harrison Dillard; 8 ліпеня 1923, Кліўленд, Агая — 15 лістапада 2019, там жа) — амерыканскі лёгкаатлет-спрынтар, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
Займацца спортам пачаў падчас навучання ў каледжы. Удзельнік Другой сусветнай вайны, прымаў удзел у баях італьянскай кампаніі. Пасля вайны працягнуў займацца лёгкай атлетыкай. У 1947 годзе скончыў навучанне ў каледжы Болдуіна-Уолеса.
У 1974 годзе быў уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.
На Алімпіядзе ў Лондане выйграў дыстанцыю 100 метраў з алімпійскім рэкордам — 10,3 сек., абыграўшы па выніку фотафінішу свайго суайчынніка Барні Эвела.
7 жніўня 1948 г. у складзе квартэта стаў пераможцам эстафеты 4 × 100 метраў, стаўшы двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
На Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі стаў пераможцам на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі, а таксама паўтарыў свой поспех у эстафеце 4 × 100 метраў, стаўшы чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам.