Хасэ Артэга-і-Гасет | |
---|---|
ісп.: José Ortega y Gasset | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: José Ortega y Gasset |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, матэматык, літаратурны крытык, публіцыст, палітык, паэт, перакладчык, эсэіст |
Дата нараджэння | 9 мая 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1955[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | José Ortega Munilla[d] |
Жонка | Rosa Spottorno Topete[d] |
Дзеці | José Ortega Spottorno[d], Soledad Ortega Spottorno[d] і Miguel Ortega[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Хасэ Артэга-і-Гасет (9 мая 1883, Мадрыд — 8 кастрычніка 1955) — іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі.
Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1904), вучыўся ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910-36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ўніверсітэта. У 1931-33 дэпутат рэспубліканскіх картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інстытут гуманітарных навук.
Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».
Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла[9][10], Анатоль Прасаловіч[11] і Лявон Баршчэўскі[12].