Хасэ Марыя Аргедас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: José María Arguedas Altamirano |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1969[3][4] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Celia Bustamante[d] і Sybila Arredondo[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | антраполаг, паэт, раманіст, перакладчык, этнолаг, навэліст, indigenist, эсэіст, выкладчык універсітэта, журналіст, палітык |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | іспанская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ Марыя Аргедас Альтамірана (ісп.: José María Arguedas Altamirano; 18 студзеня 1911, Андаўайлас — 2 снежня 1969, Ліма) — перуанскі пісьменнік, перакладчык, этнограф.
Сын адваката, у трохгадовым узросце страціў маці. Збег з дому, калі бацька надумаў зноў ажаніцца, доўга жыў сярод індзейцаў — іх побыт і павер’і ўвайшлі пазней у прозу Аргедаса, зрабіліся прадметам яго вывучэння як этнографа.
Скончыў Галоўны нацыянальны ўніверсітэце ў Ліме. Перакладаў паэзію кечуа, вывучаў перуанскі фальклор, у прыватнасці пераклаў з кечуа міфы «Багі і людзі Варачыры», сабраныя ў 1608 годзе перуанскім святаром Франсіска дэ Авіла. Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «Вада» (1935).
Скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся).