Хасэ Марыя Галан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1978 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Хасэ Марыя Галан Радрыгес (ісп.: José María Galán Rodríguez; 2 лютага 1904 — 8 студзеня 1978) — генерал Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Нарадзіўся ў горадзе Сан-Фернанда ў Кадысе[1]. Паходзіў з сям’і унтэр-афіцэра іспанскага флоту. У раннім узросце страціў бацьку. Як і браты (Фермін, удзельнік паўстання Хака, і Франсіска, афіцэр грамадзянскай гвардыі), Хасэ выбраў прафесію вайскоўца[2].
У 1913—1920 вучыўся ў школе для сірот з сямей вайскоўцаў. У 1920 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў праз два гады[1]. Затым служыў у часцях карабінераў[3].
Уступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны разам з братам Франсіска камандаваў ротай паліцыі[3]. Далей удзельнічаў у арганізацыі Пятага палка.
З кастрычніку 1936 года кіраваў 3-й змешанай брыгадай[4]. Вызначыўся пры атацы на Каса дэ Кампа падчас бітвы пад Мадрыдам і першай бітве на Карунскай дарозе. 1 снежня быў лёгка паранены[5].
У студзені 1937 годзе стаў камандзірам 10-й дывізіі (пазней дывізія «А», потым 34-я дывізія)[6], са жіўня — 40-й дывізіі[7]. У лістападзе ўзначаліў XXIII армейскі корпус[8][9].
У канцы сакавіка 1939 года збег з Іспаніі ў Аран[10]. Пасля накіраваўся ў Савецкі Саюз[11], дзе быў прызначаны ў ваенную акадэмію імя Варашылава[12][13]. Потым працаваў у выдавецтве замежных моў[11].
Праз некаторы час пераехаў на Кубу. Стаў інструктарам рэвалюцыйных атрадаў Фідэля Кастра[14], дзейнічаючы пад псеўданімам Хасэ Гансалес[15].
Памёр у Гаване.