Хасэ Сальчага | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1953[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | генерал |
Камандаваў | Brigadas de Navarra[d] і Army Corps of Navarra[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Хасэ Сальчага Зала (ісп.: José Solchaga Zala; 1881 — 1953) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў змагаўся на баку нацыяналістаў.
З’яўляўся ўраджэнцам Навары. Яшчэ пры манархіі ўступіў у шэрагі іспанскай арміі, стаўшы прафесійным афіцэрам.
У 1936 годзе далучыўся да паўстання правых сіл супраць рэспубліканскага ўрада «Народнага фронту». Падчас бунту ўзначаліў наварскія войскі ў Гіпускааскай аперацыі. 5 жніўня 1936 года яго войскі занялі Ірун, а 13 верасня наблізіліся да французскай мяжы[3] і Сан-Себасцьяна[4]. За гэта Сальчага атрымаў званне генерала. Пазней ён камандаваў нацыяналістычнымі войскамі падчас Біскайскай кампаніі[5]. У жніўні 1937 года кіраваў наварскімі брыгадамі ў бітве пры Сантандэры[6], а ў верасні быў адным з камандзіраў нацыяналістаў падчас баёў за Астурыю[7]. У сакавіку 1938 года кіраваў наварскімі дывізіямі ў Арагонскім наступленні[8]. У чэрвені 1938 года ўзначаліў армейскі корпус «Турыя» ў баях на лініі XYZ[9]. У снежні 1938 года Салачага ўзначаліў Наварскі армейскі корпус у Каталонскай аперацыі[10], а ў сакавіку 1939 года — у заключным наступленні грамадзянскай вайны[11].