Правінцыя Хатай | |
---|---|
турэцк.: Adana | |
Краіна | Турцыя |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Антак'я |
Насельніцтва (2007) | 1,386,224 |
Плошча | 5,403 км² |
Код ISO 3166-2 | TR-31 |
Тэлефонны код | 326 |
Паштовыя індэксы | 31000–31999 |
Код аўтам. нумароў | 31 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хатай (турэцк.: Hatay) — правінцыя на поўдні Турцыі. Плошча 5,4 тыс. кв. км. Насельніцтва 1386 тысяч чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Антак'я.
Прыналежнасць правінцыі Хатай доўгі час заставалася прычынай напружанасці ў стасунках паміж Турцыяй і Сірыяй. Апошняя да 2005 года не прызнавала турэцкага суверэнітэту над гэтай тэрыторыяй.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе гэта правінцыя ўвайшла ў склад Сірыі, якая знаходзілася пад кіраваннем Францыі.
У 1936 годзе турэцкі ўрад падаў скаргу ў Лігу Нацый, у якой патрабаваў уключэння Хатая ў склад Турцыі. У лістападзе таго ж года правінцыі быў нададзены статус аўтаноміі ў складзе Французскай Сірыі.