Хачапуры | |
---|---|
груз. ხაჭაპური | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Грузінская кухня[d] | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хачапуры (груз. ხაჭაპური) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], адкрыты пірог з сырам.
Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх слоў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры), і тыповая, імаверна, менавіта для заходне-грузінскай вобласці Імерэція.
Ёсць мноства відаў хачапуры — амаль у кожным грузінскім сяле хачапуры гатуюць па сваім асобным рэцэпце.
Самыя вядомыя грузінскія хачапуры:
Хачапуры вядома таксама ў Арменіі, дзе яго выпякаюць з слоенага цеста у форме канверта.
Хачапуры — булачка рознай формы з вялікім змяшчэннем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе за муку. Часта цеста для хачапуры абсалютна прэснае, а акрамя абавязковага сыру (свежы або вытрыманы, часта авечы, напрыклад сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрэдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх гатуюць. Выпякаюць іх на вуглях, або наплітным спосабам на ўмераным агні. Для начынкі ў хачапуры ўжываюць сыры — імерэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].
У верасні 2011 года ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страў нацыянальнай кухні[4].