Хаім Вейцман

Хаім Вейцман
іўр.: חיים ויצמן
Сцяг1-ы Прэзідэнт Ізраіля

Нараджэнне 27 лістапада 1874(1874-11-27)[1]
Смерць 9 лістапада 1952(1952-11-09)[2][3][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Vera Weizmann[d][1]
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ווייצמן, англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, Моталь, цяпер Іванаўскі раён — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.

Хата Хаіма Вейцмана ў Моталі

Быў трэцім дзіцём у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[5] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча (у 1892 годзе[6]). Вучыўся ў Германіі. У 1901—1904 гадах выкладаў у Жэнеўскім універсітэце, у 1904—1919 гадах працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920—1931 і 1935—1946 гадах Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-х гадах пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 годзе абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993 годзе таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.

Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).

Зноскі

  1. а б Meltzer J. L. Chaim Weizmann // Encyclopædia Britannica
  2. а б в https://viaf.org/processed/NLI%7C000140867
  3. Ḥayyim Weizmann // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. https://www.alemannia-judaica.de/pfungstadt_erziehungsinstitut.htm
  5. У 1920 годзе пераехала ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых.
  6. Беларусь 1995.
  • Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // Голас Радзімы, № 27(3099), 2008 24 ліпеня
  • Ве́йцман Хаім // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 156. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.