Хаўер Мілей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Javier Gerardo Milei | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альберта Фернандэс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1970 (54 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Javier Gerardo Milei | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[1] і Артадаксальны іўдаізм[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканоміка | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | javiermilei.com (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаўер Герарда Мілей (ісп.: Javier Gerardo Milei; нар. 22 кастрычніка 1970, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі палітык, бізнесмен і эканаміст. Абраны прэзідэнт Аргенціны (з 2023).
Бацька — кіроўца аўтобуса. Вучыўся ў сярэдняй школе Кардэнала Капэлаі. У познім падлеткавым і раннім дарослым узросце быў брамнікам у футбольным клубе «Чакарыта Хуніярс» да 1989 года. Таксама спяваў у гурце «Everest», які ў асноўным выконваў каверы The Rolling Stones.
Хаўер Мілей узначальвае Лібертарыянскую партыю, якая ўваходзіць у правы альянс «Свабода надыходзіць». На прэзідэнцкіх выбарах у 2023 годзе ён выступаў за мінімальнае ўмяшанне дзяржавы ў жыццё, за скасаванне цэнтральнага банка і з прапановай замяніць нацыянальную валюту на долар, не падтрымлівае ўдзел Аргенціны ў БРІКС. Яго сапернікам у другім туры, які прайшоў 19 лістапада, быў міністр эканомікі Аргенціны Серхіа Маса, кандыдат ад кіруючай кааліцыі «Саюз дзеля радзімы». Хаўер Мілей атрымаў большасць галасоў і абраны новым прэзідэнтам Аргенціны[7].
Актыўны прыхільнік аўстрыйскай школы эканомікі, крытык папярэдняй эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі Аргенціны. Мілей пераважна характарызуе сябе як мінархіст і лібертарыянец, падтрымлівае капіталістычны лад, свабоду выбару ў такіх пытаннях як абарот зброі, аднаполыя шлюбы, прастытуцыя, спажыванне псіхаактыўных рэчываў[8][9].