Хаўер Перэс дэ Куэльяр дэ ла Гуэра (ісп.: Javier Pérez de Cuéllar y de la Guerra; 19 студзеня 1920, Ліма, Перу — 4 сакавіка 2020, Ліма, Перу) — перуанскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1 студзеня 1982 — 31 снежня 1991).
Хаўер Перэс дэ Куэльяр пачаў працаваць у Міністэрстве міжнародных адносін Перу з 1940 года, пазней, у 1944 годзе, перайшоў на дыпламатычную службу. Працаваў у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1964 годзе прызначаны паслом Перу ў Швейцарыі, у 1969—1971 — пасол Перу ў СССР і Польшчы, а ў 1977—1979 — у Венесуэле. Акрамя таго, у 1971—1982 гг. Хаўер Перэс дэ Куэльяр узначальваў перуанскую дэлегацыю ў ААН.
У 1981 годзе было праведзена 16 тураў галасаванняў, перш чым было прынята рашэнне аб прызначэнні Куэльяра Генеральным сакратаром. З 1 студзеня 1982 года абраны Генеральным сакратаром ААН. Працаваў на пасадзе Генеральнага сакратара ААН два тэрміны, актыўна удзельнічаў як пасрэднік у многіх канфліктах.
Хаўер Перэс дэ Куэльяр памёр у Перу на 101-м годзе жыцця[12].