Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Хвалынск (руск.: Хвалынск) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хвалынскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 13,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1556 годзе.
Размешчаны на правым беразе ракі Волгі, за 232 км на паўночны ўсход ад Саратава. Горад Хвалынск — самы стары горад у вобласці. Ён быў заснаваны ў 1556 годзе як рускі вартавы пост на волжскім востраве Хваёвы. У 1606 годзе паселішча было перанесена на месца сучаснага Хвалынска і стала сялом Хваёвы Востраў. З 1780 года павятовы горад Хвалынск. Хвалынск і яго ваколіцы былі адным з цэнтраў стараабрадства Расіі.
У горадзе ёсць масларобны, маслабойны заводы, завод ААТ «Чарамшанскі» з кансервавым цэхам, завод Гідраапаратура, завод па вытворчасці цэглы.