Хвароба Шагаса

Хвароба Шагаса
Photomicrograph of Giemsa-stained Trypanosoma cruzi
Photomicrograph of Giemsa-stained Trypanosoma cruzi
МКХ-10 B57.57.
МКБ-10-КМ B57.3, B57.2, B57.0, B57, B57.1, B57.4 і B57.5
МКХ-9 086086
МКБ-9-КМ 086.2[1][2]
DiseasesDB 13415
MedlinePlus 001372
eMedicine med/327 
MeSH D014355
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хвароба Шагаса /ˈɑːɡəs/ ці амерыканскі трыпанасамозтрапічная паразітарная хвароба, якая выклікаецца прасцейшымі Trypanosoma cruzi.[3] Найчасцей пераносіцца насякомымі пад назвай трыатамавыя клапы.[3] Сімптомы змяняюцца на працягу хваробы. На першай стадыі хваробы сімптомы не прысутнічаюць ці нязначныя і могуць уключаць: ліхаманку, напуханне лімфатычных вузлоў, галаўны боль ці мясцовыя пухліны ў месцы ўкуса.[3] Праз 8–12 тыдняў хворыя пераходзяць у хранічную фазу захворвання, у 60–70% далейшыя сімптомы не з’яўляюцца.[4][5] У астатніх 30–40% людзей развіваюцца далейшыя сімптомы на працягу 10-30 гадоў пасля першаснага заражэння.[5] Яны ўключаюць павелічэнне жалудачкаў сэрца ад 20 да 30%, што вядзе да сардэчнай недастатковасці.[3] Таксама можа назірацца павелічэнне стрававода ці павелічэнне тоўстай кішкі у 10% хворых.[3]

Крыніцы і дыягностыка

[правіць | правіць зыходнік]

T. cruzi звычайна распаўсюджваецца сярод людзей і іншых сысуноў праз крывасосных трыатамавых клапоў падсямейства Triatominae.[6] Гэтыя насякомыя вядомыя пад шэрагам мясцовых назваў, у тым ліку: vinchuca у Аргенціне, Балівіі, Чылі і Парагваі, barbeiro (цырульнік) у Бразіліі, pito у Калумбііi, chinche у Цэнтральнай Амерыцы і chipo у Венесуэле. Хвароба таксама можа распаўсюджвацца праз пераліванне крыві, трансплантацыю органаў, спажыванне забруджанай паразітамі ежы і ад маці да плода.[3] Ранняя дыягностыка хваробы праводзіцца шляхам знаходжання паразіта ў крыві з дапамогай мікраскопа.[5] Хранічная хвароба дыягнастуецца шляхам пошуку антыцелаў для T. cruzi у крыві.[5]

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыка ў асноўным уключае знішчэнне трыатамавых клапоў і пазбяганне іх укусаў.[3] Іншыя прафілактычныя меры ўключаюць скрынінг крыві для пераліванняў.[3] Паводле дадзеных за 2013 г., вакцына яшчэ не распрацаваная.[3] Інфекцыя на ранніх стадыях лечыцца з дапамогай прэпаратаў бензнідазол ці ніфуртымокс.[3] Яны амаль заўсёды спрыяюць выздараўленню на ранняй стадыі, але чым больш працяглы час чалавек мае хваробу Шагаса, тым менш эфектыўныя прэпараты.[3] У выпадку ўжывання для лячэння хранічнай хваробы лекі могуць адтэрмінаваць ці папярэдзіць з’яўленне сімптомаў апошняй стадыі.[3] Бензнідазол і ніфуртымокс выклікаюць часовыя пабочныя эфекты максімум у 40% хворых[3],у тым ліку пашкоджанне скуры, нейратаксічнасць і раздражненне стрававальнай сістэмы.[4][7][8]

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

Па ацэнках, прыблізна ад 7 да 8 мільёнаў чалавек, у асноўным у Мексіцы, Цэнтральнай Амерыцы і Паўднёвай Амерыцы маюць хваробу Шагаса.[3] Яна выклікае прыблізна 12 500 смерцяў у год, згодна з дадзенымі на 2006 г.[4] Большасць хворых бедныя,[4] і не ўсведамляюць, што інфікаваныя.[9] З-за шырокамаштабнага перасялення насельніцтва павялічваюцца тэрыторыі знаходжання хваробы Шагаса, цяпер яны ўключаюць многія краіны Еўропы і ЗША.[3] Гэтыя тэрыторыі таксама павялічваліся да 2014 г.[10] Гэтая хвароба была ўпершыню апісаная ў 1909 г. Карлусам Шагасам, у гонар якога яна названая.[3] Яна ўплывае больш чымсьці на 150 жывёл.[4]

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Chagas disease (American trypanosomiasis) Fact sheet N°340. World Health Organization (1 сакавіка 2013). Праверана 23 February 2014.
  4. а б в г д Rassi A, Rassi A, Marin-Neto JA (April 2010). "Chagas disease". Lancet. 375 (9723): 1388–402. doi:10.1016/S0140-6736(10)60061-X. PMID 20399979.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  5. а б в г Rassi A, Jr; Rassi, A; Marcondes de Rezende, J (June 2012). "American trypanosomiasis (Chagas disease)". Infectious disease clinics of North America. 26 (2): 275–91. doi:10.1016/j.idc.2012.03.002. PMID 22632639.
  6. DPDx – Trypanosomiasis, American. Fact Sheet. Centers for Disease Control (CDC). Праверана 12 May 2010.
  7. Bern C, Montgomery SP, Herwaldt BL, et al. (November 2007). "Evaluation and treatment of chagas disease in the United States: a systematic review". JAMA. 298 (18): 2171–81. doi:10.1001/jama.298.18.2171. PMID 18000201.
  8. Rassi A, Dias JC, Marin-Neto JA, Rassi A (April 2009). "Challenges and opportunities for primary, secondary, and tertiary prevention of Chagas' disease". Heart. 95 (7): 524–34. doi:10.1136/hrt.2008.159624. PMID 19131444.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  9. Capinera, John L., рэд. (2008). Encyclopedia of entomology (2nd ed. ed.). Dordrecht: Springer. p. 824. ISBN 9781402062421. {{cite book}}: |edition= мае залішні тэкст (даведка)
  10. Bonney, KM (2014). "Chagas disease in the 21st Century: a public health success or an emerging threat?". Parasite. 21: 11. doi:10.1051/parasite/2014012. PMC 3952655. PMID 24626257. публікацыя ў адкрытым доступе