Хвоснік звычайны, Хваснік звычайны[1], Пярыльцы[2][3] (Hippuris vulgaris) — водная шматгадовая травяністая расліна, распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; від роду хвоснік (Hippuris) сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Афіцыйная навуковая назва віду ў беларускай мове з’яўляецца даслоўным перакладам лацінскай назвы Hippuris vulgaris, дзе Hippuris паходзіць ад hippa — конь і ura — хвост; vulgaris — звычайны (лац.). Сама лацінская назва паходзіць ад старажытнагрэчаскай, якая адлюстроўвае бачанне грэкамі надводных парасткаў хвосніка падобнымі на конскія хвасты.
Хвоснік звычайны — паўзучая расліна, якая насялялае на плыткаводдзі. Яго тоўстыя карэнішчы знаходзяцца пад вадой, але вялікая частка лісцеў узвышаецца над паверхняй вады на 20-30 см.
Кветкі непрыкметныя і з’яўляюцца не на ўсіх раслінах.
Від цыркумбарэальны, гэта значыць расце ў Паўночным паўшар’і. Па сучасных дадзеных, на тэрыторыі Расіі распаўсюджаны паўсюдна, за выключэннем зоны стэпаў і паўпустынь, вечнай мерзлаты і высакагор’яў; пераважае ва ўсходняй частцы Расіі, роўна як і вадзяны арэх (Trapa). У Злучаных Штатах Амерыкі ён расце ў асноўным на паўночным усходзе, але сустракаецца і на поўдні: у Нью-Мексіка і Арызоне. Аддае перавагу вадзе з невысокай кіслотнасцю.
Распаўсюджваецца пасродкам дробных плывучых ліпкіх пладоў, якія, дасягнуўшы патрэбнай ступені спеласці, аддзяляюцца ад матчынай расліны. Плады распаўсюджваюцца альбо цячэннем, альбо птушкамі, да лап якіх надоўга прыліпаюць.
У фітатэрапіі хвоснік звычайны выкарыстоўваецца для гаення ран, напрыклад, супынення ўнутраных і знешніх крывацёкаў, лячэння язвавай хваробы страўніка. З’яўляецца заспакаяльным сродкам пры запаленнях скуры.
Ён у вялікіх колькасцях паглынае метан і таму паляпшае якасць паветра ў балотах, дзе часта сустракаецца. Аднак ён можа быць пустазеллем, і робіць цяжкім прыток вады ў рэках і канавах.
-
Агульны выгляд расліны
-
У навакольным асяроддзі
-
У навакольным асяроддзі
Зноскі
- Хвостник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)