Хедзі Ламар | |
---|---|
англ.: Hedy Lamarr | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 2000[1][5][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Emil Kiesler[d][12] |
Маці | Gertrud Kiesler[d][12] |
Муж | Friedrich Mandl[d][13][14][…], Gene Markey[d][14][15][…], John Loder[d][15][6][…], Teddy Stauffer[d][15][6][…], W. Howard Lee[d][12] і Lewis J. Boies[d][12] |
Дзеці | James Loder[d], Anthony Loder[d] і Denise Loder-DeLuca[d] |
Прафесія | актрыса, вынаходніца, аўтабіёграф, сцэнарыст, кінаактрыса, кінапрадзюсар, музыкант, мадэль, эстрадны артыст |
Кар’ера | 1930—1958 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001443 |
hedylamarr.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хедзі Ламар (англ.: Hedy Lamarr, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер (ням.: Hedwig Eva Maria Kiesler); 9 лістапада 1914 — 19 студзеня 2000) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская актрыса кіно, а таксама вынаходніца.
Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).
Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату[16].
Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў актрысі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі)[16]. Новы віток кар’еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.
За сваю кар’еру ў Галівудзе актрыса згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з’яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).
Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.
У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild)[17] і Cy Rice[18]. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам[19]. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold)[20] і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс[21].
Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.