Хелен Мірэн

Хелен Мірэн
англ.: Helen Mirren
Актрыса Хелен Мірэн на Берлінале 2020.
Актрыса Хелен Мірэн на Берлінале 2020.
Імя пры нараджэнні Алена Лідзія Васільеўна Міронава
Дата нараджэння 26 ліпеня 1945(1945-07-26)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Basil Mirren[d][4]
Маці Kitty Rogers[d][4]
Муж Тэйлар Хэкфард[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, актрыса агучвання, тэатральная актрыса, актрыса, кінапрадзюсар, кінарэжысёр
Кар’ера 1967 — па цяпер. час
Узнагароды
Dame Commander of the Order of the British Empire
прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю

прэмія «Тэатральны свет»[d] (1995)

прэмія «Тоні» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] (2015)

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — драма

Прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю[d] (2006)

Volpi Cup for Best Actress[d]

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША

Еўрапейская кінапрэмія найлепшай еўрапейскай актрысе (2007)

Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2012)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1999)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2006)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2007)

зорка на галівудскай «Алеі славы»

Drama Desk Award for Outstanding Actress in a Play[d]

British Academy Television Award for Best Actress[d] (1992, 1993, 1994)

Britannia Awards[d] (2004)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1984)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1995)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма[d] (1997)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма[d] (2007)

Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d]

Evening Standard Theatre Award for Best Actress[d]

Hasty Pudding Woman of the Year[d] (2014)

IMDb ID 0000545
helenmirren.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дама Хелен Мірэн, DBE (англ.: Dame Helen Mirren, народжаная Алена Лідзія Васільеўна Міронава, Helen Lydia Mironoff; нар. 26 ліпеня 1945) — англійская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» . Вядомая выкананнем роляў венцаносных асоб (Лізавета I, 2005; Лізавета II, 2006). Як Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі (5 снежня 2003 года) мае права насіць з імем тытул Dame (жаночы аналаг тытула сэр).

Кінакар’ера Хелен Мірэн адзначылася вядучымі ролямі ў фільмах «Калігула» (1979, рэж. Цінта Брас), «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» (1989, реж. Пітэр Грынуэй). Галоўная роля ў драме «Дзённік тэрарыста» (1984) прынесла ёй прыз Канскага фестываля за найлепшую жаночую ролю. Паколькі Хелен часцей іншых актрыс класічнай англійскай школы з’яўлялася на экране аголенай[5][6], кінакрытыкі называлі яе «секс-сімвалам для інтэлектуалаў». У экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Артура Кларка «2010: год уваходжання ў кантакт» (1984) Мірэн іграе камандзіра савецкага касмічнага карабля «Леонов».

З 1972 года Хелен працуе з праслаўленым рэжысёрам Пітэрам Брукам: на працягу года яны раз’язджаюць па краінам трэцяга свету, выступаючы перад тубыльцамі і зборшчыкамі садавіны.

На брытанскім тэлебачанні Хелен Мірэн на працягу шэрагу гадоў іграла інспектара паліцыі Джэйн Тэнісан у серыяле «Галоўны падазраваны» (тры прэміі BAFTA, 1992-94). У 2005 годзе знялася ў ролі каралевы Лізаветы I у аднайменнай англійскай тэлестужцы (прэмія «Эмі»). У 2006 годзе Хелен Мірэн выканала ролю Лізаветы II у фільме «Каралева», які аналізаваў рэакцыю каралеўскага сямейства на смерць прынцэсы Дыяны. Гэта майстэрская праца была ганаравана «Оскарам» за найлепшую жаночую ролю, а таксама прызам Венецыянскага кінафестывалю.