Хельмут Леерб | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1933[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1997[3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леерб, таксама мэтр Леерб (14 сакавіка 1933, Вена — 28 чэрвеня 1997, Вена), імя пры нараджэнні Гельмут Леербаўэр (у літаратуры таксама часта сустракаецца змешаная форма Хельмут Леерб) — аўстрыйскі мастак, прадстаўнік Венскай школы фантастычнага рэалізму, блізкай да сюррэалізму. Вучыўся ў Вене, Парыжы і Стакгольме. Яго творчасць, адзначаная моцным уплывам Макса Эрнста, вызначаецца паняццем «інтэрнацыянальнага постсюррэалізму». У творах, якія па фактуры нагадваюць карціны старых майстроў, фантастычная трактоўка сюжэту спалучаецца з рэалізстычнымі выявамі прадметаў.