Хелі Ляэтс

Хелі Ляэтс
эст.: Heli Lääts
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1932(1932-06-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 2018(2018-02-16)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Peeter Saul[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хелі Ляэтс (эст.: Heli Lääts; Ляэтс — дзявочае прозвішча і сцэнічны псеўданім, сапраўднае прозвішча з 1958 года — Сауль (эст. Saul); 24 чэрвеня 1932, Курэссаарэ — 16 лютага 2018) — эстонская эстрадная і камерная спявачка (меца-сапрана), народная артыстка Эстонскай ССР (1976).

Нарадзілася ў сям’і Юліі Ляэтс (у дзявоцтве Аліка) і Уладзіміра Ляэтса.

Скончыла Талінскую дзяржаўную кансерваторыю па класе Ційта Куўзіка (1960). У 1957—1961 гадах была салісткай аркестра Эстонскага радыё, у 1961—1987 гадах — салісткай Эстонскай дзяржаўнай філармоніі. Спявала на эстонскай і рускай мовах.

Лаўрэат Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957). Першая выканаўца песні «Песня застаецца з чалавекам». У 1970 годзе прысвоена званне заслужанай артысткі Эстонскай ССР, у 1976 годзе — народнай артысткі рэспублікі. У 1980 годзе ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» за вялікую працу па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў XXII Алімпіяды. У 2004 годзе ўзнагароджана ордэнам Белай зоркі V класа і прэміяй за дасягненні ў галіне развіцця культуры Эстоніі.

Муж Пеэтэр Саўль (1932—2014) — дырыжор. Брат, Койт Ляэтс (1928—2008, на рускай мове публікаваўся пад прозвішчам Лээтс) — хімік.

Памерла ў Таліне. Пахаваная на Лясных могілках.

  1. а б Heli Lääts // (unspecified title)