Хемніцкі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Chemnitz | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Chemnitz |
Міжнародная назва | англ.: Chemnitz University of Technology |
Заснаваны | 1836 |
Год рэарганізацыі | 1986 |
Студэнты | 9 873[1][2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хемніц |
Сайт | tu-chemnitz.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хемніцкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Chemnitz) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Хемніц.
Універсітэт налічвае прыкладна 2 000 супрацоўнікаў, уключаючы 150 прафесараў, але лічыцца ў Германіі невялікім універсітэтам, мае 8 факультэтаў. Універсітэт мае чатыры кампусы ў Хемніцы, самы вялікі з якіх размешчаны на Райхенхайнер-штрасэ, а таксама кампусы на вуліцы Нацый (з рэктаратам і цэнтральнай бібліятэкай), Эрфеншлагер-штрасэ і Вільгельм-Раабе-штрасэ.
Універсітэт выводзіць свае вытокі з прафесійна-тэхнічнай вучэльні, заснаванай у 1836 годзе. У 1929 годзе яна стала дзяржаўнай тэхнічнай акадэміяй, а ў 1953 годзе — Карл-Маркс-Штатскай вышэйшай школай машынабудавання.