Хендэрсан
| ||||||||||||||||
Хендэрсан (англ.: Henderson) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас. Адміністрацыйны цэнтра акругі Раск. Насельніцтва — 13 712 чалавекі паводле звестак перапісу 2010 года, паводле ацэнкі Бюро перапісу ЗША ў 2018 годзе ў горадзе пражывала 13 355 чалавек. Горад названы ў гонар першага губернатара Тэхаса Джэймса Хендэрсана.
Праз Хендэрсан праходзіць большасць асноўных дарог паўночна-ўсходняга Тэхаса. У горадзе праходзяць фестываль сіропу і штогадовыя царкоўныя спевы.
У гістарычных раёнах Хендэрсана захавалася шмат будынкаў, пабудаваных да грамадзянскай вайны.