Хепры

Хепры

Хепры (Хепера, Хепра, Хапер) — у егіпецкай міфалогіі сонечны бог, маляваўся ў выглядзе жука-скарабея. З-за сваіх паводзін (жукі лепяць з гною шарыкі і коцяць іх да свайго жытла) скарабеі асацыяваліся з сіламі, якія коцяць Сонца па небасхіле. Ноччу Хепры не спыняў сваю працу і каціў Сонца пад Зямлёй.

З прычыны, што скарабеі адкладаюць яйкі ў трупы жывёл і ў гной, старажытныя егіпцяне верылі, што скарабеі з'яўляюцца з мёртвай плоці, таму Хепры увасабляў перанараджэнне, новае жыццё і ўваскрашэнне з мёртвых.

У сучаснай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У фэнтэзійнай кнізе Чайны Мьевіля «Станцыя згубленых сноў» дзейнічае гуманоідная раса хепры — людзей з жуком-скарабеем замест галавы.