Горад
Херэс-дэ-ла-Франтэра
Jerez de la Frontera
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Херэс-дэ-ла-Франтэра (ісп.: Jerez de la Frontera) — горад на поўдні Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Месціцца паміж горамі і морам на рацэ Гуадалетэ.
Места вядома з даўніх часоў. Пазней Херэс быў рымскім горадам, пад назвай Аста Рэгія (па-лацінску: Asta Regia). Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі, ён знаходзіўся пад уладай вандалаў і вестготаў, пакуль не быў заваяваны арабамі ў 711 годзе. У XII і XIII стагоддзях горад значна пашырыўся, таксама была пабудавана абарончая сістэма гораду.
У 1231 годзе ў наваколлях горада адбылася бітва пры Херэсе, дзе хрысціянскія войскі пад камандаваннем Альвара Перэса дэ Кастра, военачальніка Кастыліі і Леона, разбіў войскі эміра Ібн Худа, нягледзячы на колькасную перавагу апошніх. Горад быў заваяваны Кастыліяй у 1264 годзе. Адкрыццё Амерыкі і заваёва Гранады, у 1492 годзе, зрабіла Херэс адным з самых квітнеючых гарадоў Андалусіі дзякуючы гандлю і яго блізкасці да партоў Севільі і Кадыса.
Херэс-дэ-ла-Франтэра і астатняя сталічная вобласць Кадыса мае субтрапічны-міжземнаморскі клімат з акіянічным уплываў, характарызуецца вельмі мяккай і вільготнай зімой і доўгім цёплым гарачым і сухім летам.