Хларыд калію | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | KCl |
Фізічныя ўласцівасці | |
Шчыльнасць | 1980 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 776 °C |
Тэмпература кіпення | 1407 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 231-211-8 |
SMILES | |
RTECS | TS8050000 |
ChemSpider |
Хло́рысты калій[1], хларыд калію, KCl — неарганічнае хімічнае злучэнне, соль, утвараемая ў выніку ўзаемадзеяння калію і яго злучэнняў з салянай кіслатой і яе солямі.
Белыя крышталі або белы крышталічны парашок без паху. Салёны на смак. Тэмпература плаўлення — 776 °C. Тэмпература кіпення — 1407 °C. Шчыльнасць — 1980[1] кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце.
Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы ў якасці мінеральнага ўгнаення, у медыцыне, біялагічных і хімічных даследаваннях, у металургіі.