Хлодвіг IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Clovis, ням.: Chlodowech | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадорых III | ||||||
Пераемнік | Хільдэберт III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
678
|
||||||
Смерць |
сакавік 695
|
||||||
Месца пахавання | царква Св. Стэфана ў Шуазі-о-Бак (дэп. Уаза, каля Камп’еня) | ||||||
Род | Меравінгі | ||||||
Бацька | Тэадорых III | ||||||
Маці | Храдэхільда (Клацільда) | ||||||
Жонка | Танахільда | ||||||
Дзеці | Floovant[d] | ||||||
![]() |
Хлодвіг IV (фр.: Clovis IV, ням.: Chlodowech IV; 678 — сакавік 695) — кароль франкаў, кіраваў у 691 — 695, з дынастыі Меравінгаў. Сын Тэадорыха III і Храдэхільды (Клацільды). Імя Хлодвіг перакладаецца з франкскай як «Праслаўлены ў баях».
Стаўленік маярдома Піпіна Герыстальскага. Стаў спадчыннікам бацькі ва ўсіх трох каралеўствах — Нейстрыі, Аўстразіі і Бургундыі — калі быў яшчэ дзіцем, ва ўзросце дзевяці гадоў. Хоць Хлодвіг IV называецца «каралём франкаў», ён, як адзін з т.зв. лянівых каралёў, у рэчаіснасці быў усяго толькі марыянеткай у руках Піпіна. Лічыўся каралём чатыры гады і памёр у сакавіку 695 года[1], ледзь дасягнуўшы сямнаццаці гадоў.