Хмеляграб

Хмеляграб

Хмялеграб звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ostrya Scop., 1760

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19508
NCBI  13621
EOL  107847
GRIN  g:8643
IPNI  331819-2
FW  157332

Хмелягра́б (Ostrya) — род лістападных дрэў падсямейства ляшчынавых.

Невысокія аднадомныя дрэвы з густой шарападобнай кронай. Кара ствала з падоўжанымі трэшчынамі, парасткі бурыя, з апушэннем у маладым узросце. Лісце чаргаванае, па краі двойчы няроўнапілаватае. Тычынкавыя кветкі без калякветніка, па адной на восі доўгага цыліндрычнага каташка, песцікавыя — з калякветнікам, па дзве ў рэдукаваных дыхазіях, сабраных у шчыльныя кароткія катахападобныя суквецці. Шышкападобныя жаночыя каташкі хмеляграба падобныя на жаночыя суквецці хмеля (адсюль назва). Плод — аднанасенны арэшак.

Пашыраны на Каўказе, у Малой Азіі, Паўночнай Амерыцы, Японіі.

Згодна дадзеным Каралеўскіх батанічных садоў К’ю род налічвае 9 відаў:[3] У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі інтрадукаваны хмеляграб звычайны і хмеляграб віргінскі. Цвітуць у маі, пладаноясць у жніўні—верасні.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Размнажаюцца насеннем. Растуць марудна. Непатрабавальныя да глеб, адносна зімаўстойлівыя расліны.

Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца ў адзіночных і групавых пасадках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. science.kew.org Архівавана 21 мая 2018. (англ.) (Праверана 8 красавіка 2018)
  • Хмелеграб — род Ostrya: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)