Хо Куі Лі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1336[1] |
||||||
Смерць |
1407[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Hồ dynasty[d] | ||||||
Жонка | Princess Hui Ning[d] | ||||||
Дзеці | Hồ Hán Thương[d], Hồ Nguyên Trừng[d] і Ho Thanh Ngau[d] | ||||||
Веравызнанне | канфуцыянства |
Хо Куі Лі (в’етн.: Hồ Quý Ly, цьы-ном 胡季犛), раней насіў імя Ле Куі Лі (в’етн.: Lê Quý Ly, цьы-ном 黎季犛); 1335—1407) — манарх дзяржавы Дайнгу (былога Дайв'ета), заснавальнік дынастыі Хо. Кіраваў пад дэвізам Тхань-нгуен[2].
Фактычна правілаў Дайв’етам з 1378 года. Выйграў некалькі войнаў з Т’ямпай, вярнуць Дайв’ету ў 1389 адрынутыя раней у яго тэрыторыі. Правёў у канцы XIV-пачатку XV стагоддзяў шэраг рэформаў, накіраваных на ўмацаванне цэнтральнай улады ў краіне і падрыў улады буйных феадалаў:
У 1400 годзе Хо Куі Лі змяніў назву краіны з «Дайв’ет» (в’етн.: Đại Việt, цьы-ном 大越, «вялікі в'ет») на «Дайнгу» (в’етн.: Đại Ngu, цьы-ном 大虞, «вялікі спакой»).
У гады кіравання Хо Куі Лі была ўдасканалена сістэма экзаменаў для атрымання пасад у адпаведнасці з практычнымі патрэбамі краіны, упершыню ўведзены экзамены па матэматыцы і бясплатная адукацыя ў буйных гарадах краіны. У заканадаўчай практыцы стала прымяняцца нацыянальная пісьменнасць — т’і-ном. Умацоўваліся і развіваліся армія і флот. Быў праведзены перапіс усяго мужчынскага насельніцтва.
Праўленне Хо Куі Лі было перапынена ўварваннем у Дайнгу кітайскай арміі імператара Юнлэ, пры адбіцці якога кіраўнік дзяржавы Дайнгу загінуў.