Хоган (наваха: hooghan) — традыцыйнае зрубнае жытло індзейцаў-наваха.
Паводле паданняў наваха, першы хоган быў узведзены з дапамогай баброў свяшчэнным каётам Mąʼii. Таму, у адрозненне ад іншых тыпаў будынкаў, хоган выкарыстоўваецца для рэлігійных мэтаў. Ён уяўляе сабою зруб з хваёвых бярвенняў з выхадам ва ўсходні бок. Дах конусападобны або купалападобны. Для надання такой формы вянкі зруба звужаюць і чаргуюць з завароткам на 45°. Дах, а часам і сцены пакрываюць гліністай зямлёй. Наверсе пакідаюць адтуліну для выхаду дыму і вентыляцыі.
З канца XIX ст. знешні выгляд хоганаў наблізіўся да еўрапейскіх зрубных будынкаў. З канца XX ст. назіраецца цікавасць да адраджэння будаўніцтва хоганаў як з боку саміх наваха, так і прафесійных архітэктараў, якія звяртаюць увагу на тое, што незвычайная форма даху прыдатна для размяшчэння сонечных панэляў.
Хоган на Вікісховішчы |