Хокан II Шыракаплечы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Інгэ I Гарбаты | ||||||
Пераемнік | Сігурд Выхаванец Маркуса | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1147 |
||||||
Смерць |
7 ліпеня 1162 |
||||||
Род | дынастыя Гілі[d] | ||||||
Бацька | Сігурд II Харальдсан | ||||||
Маці | Thora[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хокан II Сігурдсан (Herdebrei — «шыракаплечы»; 1147 — 7 ліпеня 1162, кал. Секена ў Ромсдалене) — кароль Нарвегіі (1157-62).
Незаконнанароджаны сын Сігурда Муна, атрымаў ад свайго дзядзькі Эйстэйна II у спадчыну прастол і быў забіты Эрлінгам Скаке кал. Секена ў Ромсдалене 7 ліпеня 1162 года. Сваім пераемнікам назваў брата, Сігурда, але той не ўзыйшоў на прастол і быў забіты ў 1163 годзе.
Перыяд грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі гэта адрэзак нарвежскай гісторыі з 1130 па 1217 гады. У гэты перыяд адбывалася некалькі ўзаемазвязаных канфліктаў рознага маштабу і сілы. Асновай для гэтых канфліктаў былі няясныя нарвежскія законы аб атрыманні прастола ў спадчыну, сацыяльныя канфлікты і барацьба паміж каралём і царквой. Існавала дзве асноўных партыі, якія першапачаткова вядомыя пад рознымі назвамі або зусім без іх, але затым вылучыліся ў партыі баглераў і біркебейнераў. Аб’яднаўчай сілай як правіла выступаў сын караля, які станавіўся главой партыі, якая супрацьстаяла ўладзе караля з іншай партыі.