Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 сакавіка 1989[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хо́льгер Ба́дштубер (ням.: Holger Badstuber; нар. 13 сакавіка 1989, Мемінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2015).
Хольгер з’яўляецца выхаванцам клуба «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клубаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафесійны дэбют Бадштубера адбыўся 27 ліпеня 2007 года ў хатнім матчы першага тура Трэцяй Бундэслігі супраць клуба «Уніён» з Берліна, які скончыўся паражэннем гасцей з лікам 1:2. Пасля гэтага падрыхтоўку да сезона 2008/09 правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», з якой 1 лютага 2009 года падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 года. Сваю першую гульню ў Бундэслізе правёў 8 жніўня 2009 года ў матчы першага тура супраць «Гофенгайма» (1:1).
У пачатку 2010 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2014 года, а ў пачатку 2013 года — да 2017 года. З канца 2012 года ён стаў радзей з’яўляцца на полі з-за шматлікіх траўм, сезон 2013/14 увогуле прапусціў поўнасцю. У студзені 2017 года быў арандаваны клубам «Шальке 04»[4]. Па заканчэнні сезона «Баварыя» абвясціла аб зыходзе Бадштубера з каманды[5].
У жніўні 2017 года, адмовіўшы маскоўскаму «Спартаку», падпісаў кантракт са «Штутгартам»[6]. У ліпені 2018 года падоўжыў кантракт са швабскім клубам на тры гады[7]. У 2020 годзе быў пераведзены ў другую каманду і да канца сезона 2020/21 выступаў за «Штутгарт II».
У ліпені 2021 года стаў іграком швейцарскага «Люцэрна». У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.
У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
29 мая 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Венгрыі, выйшаўшы на змену замест Арнэ Фрыдрыха.
«Баварыя»: