Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Хорашч[2] (польск.: Choroszcz) — горад у Польшчы, на рацэ Гараднянцы. Уваходзіць у склад Беластоцкага павеа Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Хорашч. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Беластока. Займае плошчу 16,79 км². Насельніцтва 5,8 тыс. чал. (на 2018). У горадзе знаходзіцца палаца-паркавы комплекс — летняя рэзідэнцыя вялікага кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага (XVIII стагоддзе).