Хортус Палацінус | |
---|---|
ням. Hortus Palatinus | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сад |
Дата заснавання | XVII стагоддзе[1] |
Размяшчэнне | |
49°24′39″ пн. ш. 8°43′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Хортус Палацінус (Hortus Palatinus) — лацінская назва саду Пфальца, створанага па замове Фрыдрыха V, уладальніка Гайдэльбергскага замка, у наваколлі якога і быў створаны сад.
Заказчыкам саду быў Фрыдрых V, уладальнік Гайдэльбергскага замка эпохі сярэднявечча, на той час кіраўніка Пратэстанцкага саюза. Зіму 1612 года не жанаты тым часам Фрэдэрык павёў у Лондане з палітычных меркаванняў, імкнучыся аб’яднаць намаганні двух пратэстанцкіх уладальнікаў. З яго боку гэта быў бы саюз родаў Пфальца, Аранскіх-Насаў і Даніі з каралём Англіі Якавам І Сцюартам. Але Фрыдрых V сустрэў дачку Якава Елізавету Сцюарт і маладыя пакахалі адзін аднаго. Яны ажаніліся і вярнуліся ў Гайдэльбергскі замак.
Жадаючы радаваць маладую жонку, Фрыдрых пачаў мадэрнізацыю замка і яго ваколіц, стварыўшы для Елізаветы Сцюарт «англійскі корпус замка», домік малпаў, звярынец і ў рэшце рэшт вялікі сад у стылі італьянскага адраджэння і маньерызму, які меў распаўсюджанне ў той час ў самой Брытаніі.
Для стварэння праекта перабудовы быў запрошаны англійскі архітэктар Ініга Джонс (1573-1652) і інжынер Саламон дэ Кос (1576-1626), французскі пратэстант на службе ў Лондане пры двары караля Якава i Сцюарта. Саламон дэ Кос быў вядомы сваімі працамі па стварэнні раскошнага саду для прынца Валійскага Генры вакол палаца Рычманд. Саламон дэ Кос быў прымушаны спыніць працу ў садзе прынца Генры, бо той памёр 1612 года. Быў знаёмым Саламон і з сястрой прынца Элізабэт. У ліпені 1614 года Саламон дэ Кос пачаў працу над новым садам вакол Гайдэльбергскага замка. Не дзіўна, калі Саламон дэ Кос выкарыстаў на новым месцы некаторыя элементы і дэталі праекта саду для акружэння палаца Рычманд, перапрацаваўшы праект, павялічыўшы маштаб і дадаўшы новыя дэталі.
Самым складаным заданнем для інжынера і архітэктара была неабходнасць стварыць сад у горнай мясцовасці, неабходнасць выраўноўваць вялікія зямельныя ўчасткі і прыўнесці сіметрыю ў несіметрычны ўчастак. Раўнінныя сады Англіі падыходзілі мала. Таму быў выкарыстаны вопыт італьянскіх садоўнікаў, што даўно ўжо стваралі сады на схілах пагоркаў і выкарыстоўвалі штучна створаныя тэрасы.
Тэрасы былі створаны вакол замка і атрымалі від лацінскай літары «L». Пераходы паміж тэрасамі стваралі шматлікія прыступкі. Тэрасы нагадвалі вісячыя сады, вядомыя са старажытнага Вавілона і са шматлікіх гравюр майстроў эпохі маньерызму 16 стагоддзя.
На тэрасах размясцілі ўзорыстыя партэры, участкі з дарослымі дрэвамі, лабірынтам , які быў абавязковай дэталлю садоў эпохі адраджэння ў Англіі. Двума выдатнымі мясцінамі саду асабліва ганарыліся інжынер і архітэктар — гэта невялікі гай з апельсінавых дрэў (іх было трыццаць шэсць) і складаная сістэма водазабеспячэння для невялікіх фантанаў, важнай дэталі садоў эпохі адраджэння. Сярод іх быў і фантан з вадзяным органам, а ў чашы фантана былі птушкі, якія спявалі на розныя птушыныя галасы.
Няпростая сістэма водазабеспячэння новага саду была вырашана за кошт крыніц і ручаёў, што цяклі з паўночнага схілу гары Кёнігштуль.
Да 1619 года такім чынам быў створаны самы вялікі па памерах сад у стылі адраджэння і маньерызму ў нямецкіх княствах. Хоць ўладкаванне саду яшчэ не было скончана.
1619 года Фрэдэрык прайграў у палітычнай барацьбе і быў вымушаны эміграваць з Прагі ў горада Гаага разам з жонкай. Працы па ўладкаванні саду Пфальца спынілі. Саламон дэ Кос быў вымушаны перабрацца ў Парыж, а неўзабаве памёр.
Захаванае французскае выданне, датаванае 20 снежня 1619 года, прысвечанае праекту і этапам стварэння саду Пфальца. Кнігу да друку са шматлікімі гравюрамі падрыхтаваў Саламон дэ Кос.
У друкаванай графіцы пейзажы з выявай саду Пфальца стварыў і графік Матэўс Мерыян старэйшы (1593-1650).
Прыгажосцю нават недабудаванага саду быў захоплены і мастак Жак Фук’е (1590-1659), які падаў сад практычна завершаным на ўласнай карціне з выявай Гайдэльбергскага замка над далінай ракі Некар у стылістыцы панарамных пейзажаў нідэрландскіх майстроў.
Сад Пфальца па праекце Саламона дэ Коса быў створаны на ўчастку былога сярэднявечнага сада каля замка. Новы праект прымусіў кардынальна змяніць і яго плошчу ў бок павелічэння, і ўнесці змены ў стылі. Ад паўночнага схілу гары Кёнігштуль сад аддзяляла вузкая першая тэраса. Каля замка яна сканчалася архітэктурнай нішай са скульптурай Непуна. Над нішай быў фігурны франтон з фігурай Фрэдэрыка V, уладальніка Гайдэльбергскага замка, які прадстаўляўся яшчэ і як уладар Нептуна. Гэтая тэраса была ўсяго восем з паловай (8,5) метраў у шырыню, але доўгай і служыла для прагулак для агляду саду,што быў размешчаны ніжэй. Аглядная тэраса была практычна пазбаўленая раслін. Толькі ля падпорнай сцяны з боку гары былі высаджаны кусты.
Паркавым павільёнам варта было лічыць сіметрычную галерэю са скразным праходам па яе цэнтры. Былая галерэя даўно разбурана. Некалі яна мела вокны і рэльефы з выявай подзвігаў Геракла. Пышная сістэма барочных алегорый таксама параўноўвала з Гераклам заказчыка саду Фрэдэрыка V.
Памяшканне для захоўвання трапічных раслін, практычна з’яўлялася аранжарэяй. Менавіта ў ёй захоўвалі трапічныя расліны ў халодную пару года (гранатавыя і апельсінавыя дрэвы, лекавы размарын і іншыя).
Ніжэй была размешчана вялікая тэраса, дзе былі ўсталяваныя шматлікія партэры, невялікі гай апельсінавых дрэў, маленькія басейны з вадой. Цэнтральная частка гэтай часткі саду была добраўпарадкавана як паркавы павільён з дахам і сцяжынкамі, над якімі своеасаблівы дах утваралі галіны дрэў на каркасе — для прагулак у спякоту і флірту знакамітых уладальнікаў далей ад вачэй непажаданых сведак і слуг.
Самую вялікую дэкарацыю меў фігурны басейн, які нагадваў формай корпус скрыпкі. Ён быў упрыгожаны скульптурамі-алегорыямі рэк Некар і Майн.
Цікавай была і калекцыя раслін, сабраных ў садзе. Былі выкарыстаны як мясцовыя, так і экзатычныя расліны, сярод якіх Abies cephalonica, Chamaecyparis pisifera, гінкга білоба, клёны, Citrus aurantium і іншыя. З гадамі склад раслін змяняўся і станавіўся бяднейшым. Доля раслін была заменена на новыя і неадпаведныя першасным, таму што частку раслін прывезлі ў Еўропу з Амерыкі. Для абароны цытрусавых і экзатычных раслін была прадугледжана сістэма аховы і аранжарэя.
Сад Пфальца не меў адзінай восі усяго ансамбля, як тое было ў дварах Ватыкана (арх. Даната Брамантэ), на віле Джулія (арх. Джакама да Віньёла), віле Альдабрандзіні (арх. Джакама дэла Порта). Гэты сад меў некалькі восяў праз складаную сістэму тэрас на розных узроўнях і складаны рэльеф горнай мясцовасці, дзе ў нізіне паміж пагоркамі быў захаваны нават манастыр, які можна было агледзець з верхніх тэрас саду.
Першыя істотныя змены ў структуры саду прыйшлі ў гады Трыццацігадовай вайны, калі сад Пфальца і яго павільёны і фантаны падвергнуліся разбурэнням.
У 19 стагоддзі сад пачаў ператварацца не ў магнацкі сад, а ў тыповы буржуазны сад горада Гайдэльберг з атракцыёнамі і новымі ўстановамі. Так, адбылася дыскусія адносна размяшчэння ў садзе новага рэстарана, новай адкрытай эстрады або музычнага павільёна, таму што стары меў дрэнную акустыку і ўжо не задавальняў патрабаванням. Сад Пфальца ўсё больш ператвараўся ў буржуазны сад забаў.
Адначасова расло ўяўленне пра гістарычную і мастацкую каштоўнасць саду, хай і ў разбураным на той час выглядзе. У садзе ўсталявалі манумент у гонар гейдэльбергскага паэта Ёзэфа Віктара фон Шэфеля . Ён стварыў некалькі вершаў са згадваннямі пра Гайдэльберг, а адзін верш стаў нават студэнцкай песняй.
У гонар паэта была названая і тэраса ў парку. Манумент Шэфеля быў тыповай прадукцыяй у стылі буржуазнага гістарызму — паэт у поўны рост з матэрыяльна-манатонным, дакладным прайграваннем вопраткі і ботаў і да таго падобнае. Помнік быў знішчаны ў гады 2-й сусветнай вайны.
Афіцыйным уладальнікам разбуранага замка на пачатак 21 стагоддзя з’яўляецца Міністэрства Фінансаў зямлі Бадэн-Вюртэмберг. У пачатку 21 стагоддзя была створана праграма па аднаўленні саду Пфальца ў яго гістарычным выглядзе, а 13 верасня 2007 года праект быў апублікаваны.
Праект прызналі недасканалым. Жыхары горада даўно прывыклі да разбуранага саду з часткова узноўленымі элементамі і няпоўнай рэстаўрацыяй і лічаць, што поўнае аднаўленне знішчыць яго рамантычны выгляд, як некалі быў знішчаны яго рэгулярны характар. Дыскусійным засталося і пытанні аднаўлення разбуранага замка. Супраціў выклікаў і намер зрабіць наведванне адноўленага саду платным, тады як цяпер ён бясплатны.
Рэалізацыю аднаўлення саду Пфальца па прапанаваным праекце спынілі.