Хоспіс — медыцынская ўстанова, у якой хворыя з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання атрымліваюць дастойны догляд. Пацыенты хоспісаў акружаны звычайнымі «хатнімі» рэчамі, да іх адкрыты свабодны доступ сваякам і сябрам. Медыцынскі персанал аказвае паліятыўную медыцынскую дапамогу: хворыя могуць атрымліваць кісларод, абязбольвальныя, зондавае харчаванне і г. д. Мінімум урачоў і максімум сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу. Асноўная мэта знаходжання ў хоспісе — палепшыць апошнія дні жыцця, палегчыць пакуты.