Праваслаўны храм | |
Храм-Помнік на Крыві ў імя Усіх святых, у зямлі Расійскай прасіялых | |
---|---|
руск.: Храм-Памятник на Крови во имя Всех святых, в земле Российской просиявших | |
56°50′39,80″ пн. ш. 60°36′32,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Екацярынбург |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Екацярынбургская і Верхатурская |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйскі |
Архітэктар |
В. П. Марозаў, М. Ю. Грачоў, Г. В. Мазаеў |
Дата заснавання | 23 верасня 1992 года |
Будаўніцтва | 23 верасня 2000 года — 16 ліпеня 2003 года |
Вышыня | 60 м |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | hram-na-krovi.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм-на-Крыві (поўная назва Храм-Помнік на Крыві ў імя Усіх святых, у зямлі Расійскай прасіялых; руск.: Храм-Памятник на Крови во имя Всех святых, в земле Российской просиявших) — адзін з найбуйнейшых праваслаўных храмаў Расіі.
Храм быў пабудаваны ў 2000—2003 гг. на месцы, дзе ў ноч з 16 ліпеня на 17 ліпені 1918 быў расстраляны апошні расійскі імператар Мікалай II і яго сям’я. Асвячэнне храма адбылося 16 ліпеня 2003 года.
У цяперашні час храм з’яўляецца месцам паломніцтва для вернікаў не толькі з усіх куткоў Расіі[1][2], але і тых, хто жыве за яе межамі[3]. Акрамя таго, храм прыцягвае да сябе ўвагу многіх турыстаў, якія прыбываюць у Екацярынбург, у тым ліку вядомых палітыкаў[4][5], прадстаўнікоў мастацтва[6] і г. д.