Храсток

Гісталагічны прэпарат храстковай тканкі пад аптычным мікраскопам.

Храсток[1] — адзін з відаў злучальнай тканкі, адрозніваецца шчыльным пругкім міжклеткавым рэчывам, якое ўтварае вакол клетак-хандрацытаў і груп іх асаблівыя абалонкі, капсулы. Найважнейшая адрозненне храстковай тканкі ад касцяной (і большасці іншых тыпаў тканак) — адсутнасць унутры храстка нерваў і крывяносных сасудаў. Калі міжклеткавае рэчыва аднастайнае, то храсток называецца шклопадобным, або гіялінавым, калі працяты валокнамі - кудзелістым, калі заключае сетку эластычных валокнаў - сеткаватым. Звонку храсток апрануты асаблівай злучальна-тканай абалонкай - перыхондрыем, або надхрастковіцай.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.725.