Хрызаберыл | |
---|---|
Формула | BeAl2O4 |
Прымесь | Fe, Cr, Ti |
Сінгонія | рамбічная |
Крышталічная рашотка | a = 5.481 Å, b = 9.415 Å, c = 4.428 Å |
Крышталічная рашотка | a = 5.481 Å, b = 9.415 Å, c = 4.428 Å |
Колер | жоўты, зеленавата-жоўты, аліўкава-зялёны, зрэдку бясколерны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 8,5 |
Спайнасць | недасканалая па (110) |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 3,5—3,8 г/см³ |
Хрызаберы́л[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід берылію і алюмінію. Змяшчае да 19,8 % BeO, да 80,2 % Al2O3, прымесі аксідаў жалеза, тытану, хрому.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, кароткапрызматычныя крышталі, зорчатыя трайнікі прарастання. Колер жоўты, зеленавата-жоўты, аліўкава-зялёны, зрэдку бясколерны. Валодае моцным дыхраізмам: зялёны пры сонечным і чырвоны пры штучным святле (гл. александрыт), цымафан (т.зв. «кашачае вока») апалесцыруе. Цвёрдасць — 8,5. Шчыльнасць 3,5—3,8[1][2] г/см³. Палігенны, трапляецца ў гранітах, гранітных пегматытах, слюдзяных сланцах, у россыпах і інш. Александрыт і цымафан — каштоўныя камяні 2-га парадку[1].
Радовішчы ў Бразіліі (александрыт[2]), ЗША, Канадзе, Расіі (на Урале), М’янме, Індыі, на Мадагаскары (цымафан[2]). Атрымліваюць і штучна.